Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна патрабуе роспуску «ДНР» і «ЛНР» і кантролю над мяжой


Украінскі салдат на Дабасе
Украінскі салдат на Дабасе

Украіна перад пачаткам выкананьня палітычных пунктаў менскіх пагадненьняў патрабуе, сярод іншага, роспуску так званых «ДНР» і «ЛНР» і аднаўленьня кантролю над расейска-ўкраінскай мяжой у Данбасе.

Аб патрабаваньнях украінскага боку напісала ў фэйсбуку прэс-сакратарка прадстаўніка Ўкраіны на перамовах у Менску Леаніда Кучмы Дар’я Оліфэр.

Сярод патрабаваньняў — поўнае спыненьне агню, забесьпячэньне працы місіі АБСЭ на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны, у тым ліку мяжы з Расеяй, вывад з тэрыторыі Ўкраіны замежных войскаў і вайсковай тэхнікі, разьвядзеньне сіл у Данбасе, гарантаваньне на непадкантрольных Украіне тэрыторыях працы ўкраінскіх выбарчых камісій, партый і СМІ.

Толькі пасьля гэтага магчыма правядзеньне выбараў у Данбасе і ўвядзеньне асаблівага статусу асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей.

На сустрэчы ў Менску 15 кастрычніка прадстаўнікам Украіны і прарасейскіх сэпаратыстаў не ўдалося дамовіцца аб разьвядзеньні войскаў у Данбасе.

  • Прадстаўнікі Ўкраіны заявілі, што для разьвядзеньня неабходна захаваць замірэньне на працягу 7 дзён, чаго не адбылося.
  • Прадстаўнікі сэпаратыстаў раней выступалі супраць большасьці названых напярэдадні патрабаваньняў Украіны.
  • Расея ж заяўляе, што бяз згоды сэпаратыстаў выкананьне менскіх пагадненьняў немагчымае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG