Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск паглынуў яшчэ частку аэрапорту. Лукашэнка павялічыў сталіцу на 321 га


Нацыянальны аэрапорт «Менск». ©Shutterstock

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім зьмяніў межы Менску і Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці.

У мэтах комплекснага разьвіцьця тэрыторыі, прылеглай да менскага аэрапорту, у межы сталіцы ўключаць зямельныя ўчасткі юрыдычных асобаў агульнай плошчай 321,56 га, разьмешчаныя ў Смалявіцкім раёне. Цяпер гэтыя тэрыторыі будуць уваходзіць у Кастрычніцкі раён Менску.

У межы сталіцы ўключаць участкі наступных прадпрыемстваў і арганізацый:

  • ІП «Штотц Агра-Сэрвіс»
  • Прыватнае прадпрыемства «Бацькоўская Ніва»
  • РУП «МО БЧ» КУП «Менскаблдарбуд»
  • РУП «Менскаўтадар-Цэнтар»
  • ЗАТ «Інвэстыцыйнае фінансаваньне»
  • ЗТАА «АОІ Лягістык Парк»
  • ААТ «Менскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407»
  • ВРУП «Менскаблгаз»
  • РУП «Белтэлекам»
  • РУП «Менскэнэрга»
  • РУП «Нацыянальны аэрапорт Менск»
  • ДЛГУ «Смалявіцкі лясгас»
  • ГУ «Аб’яднаньне Менскмеліяводгас»

Указ набывае моц з 1 студзеня 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG