Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Джонсан пайшоў на саступкі ў пытаньні аб ірляндзкай мяжы


Барыс Джонсан

Брытанскі прэм’ер Барыс Джонсан блізкі да дасягненьня пагадненьня аб умовах Brexit — пасьля буйных саступак, якія ён зрабіў у адказ на патрабаваньні ЭЗ аб статусе ірляндзкай мяжы.

Праект тэксту пагадненьня можа быць апублікаваны ў сераду, калі канцылярыя Джонсана дасьць фінальнае «зялёнае сьвятло». Пра гэта паведамляе Reuters, спасылаючыся на высокапастаўленых прадстаўнікоў ЭЗ і брытанскія крыніцы.

Па наяўных зьвестках, удзельнікі перамоў прыйшлі да згоды адносна ўстаўленьня памежнай мытнай службы ў Ірляндзкім моры. Падобны варыянт вырашэньня пытаньня аб мяжы раней быў прапанаваны Тэрэзе Мэй, але яна адмовіла яму са словамі, што ні адзін брытанскі прэмʼер не пагодзіцца на такую прапанову. Пра гэта напісала газэта Guardian.

Раней сёньня паведамлялася, што Эўрапейскі зьвяз даў Вялікабрытаніі час да канца аўторка, 15 кастрычніка, каб завяршыць работы над пагадненьнем абBrexit. Тэкст пагадненьня будзе прадстаўлены на адабрэньне ўдзельнікам саміту ЭЗ на гэтым тыдні. У Брусэлі дапусьцілі верагоднасьць адтэрміноўкі даты разводу, прызначанага на 31 кастрычніка. Правал перамоваў таксама разглядаецца як адзін з магчымых варыянтаў разьвіцьця падзей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG