Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў асьцерагаюць, каб былі асьцярожныя ў Барсэлёне


Пратэст у аэрапорце Барсэлёны пасьля прысуду каталёнскім палітыкам, 14 кастрычніка

Амбасада Беларусі ў Гішпаніі перасьцерагае беларусаў, каб не наведвалі месцы масавага збору людзей у сталіцы Каталёніі Барсэлёне.

Прымаючы пад увагу магчымыя перабоі ў працы грамадзкага транспарту, у тым ліку ў напрамку аэрапорта Барсэлёны, пасольства раіць улічваць гэта пры плянаваньні паездак.

Турыстычным агенцыям Барсэлёны адкрылі экстранны нумар тэлефона для турыстаў, чый рэйс адмянілі, а таксама для тых, хто ня змог дабрацца ў забраніраваны гатэль: +34932853834.

На выпадак узьнікненьня экстранных сытуацый трэба зьвяртацца на дзяжурны нумар пасольства Беларусі ў Гішпаніі: +34645577379.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG