Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аэрапорт Барсэлёны адмяніў рэйсы з прычыны пратэстаў


Паліцыянты разганяюць дэманстрантаў каля аэрапорту Барсэлёны

У Барсэлёне ўжо другі дзень працягваюцца акцыі пратэсту. Міжнародны аэрапорт Эль-Прат ў сувязі з гэтым адмяніў 45 рэйсаў, заплянаваных на 15 кастрычніка.

Службы хуткай дапамогі паведамлялі пра больш 130 пацярпелых за першы дзень пратэстаў. Большасьць з іх атрымалі траўмы падчас сутыкненьняў з паліцыяй у аэрапорце. Паводле выданьня El Pais, некаторыя з дэманстрантаў кідалі ў паліцыянтаў камяні і бутэлькі. Паліцыянты ўжылі для разгону дэманстрантаў спэцсродкі. З раніцы ў аўторак у рэгіёне перакрытыя некаторыя другарадныя дарогі, піша El Pais.

Напярэдадні Вярхоўны суд краіны вынес прысуды лідэрам руху за незалежнасьць Каталёніі. Дзевяць палітыкаў атрымалі ад 9 да 13 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў падбухторваньні да мецяжу і растратах. Суд таксама выдаў эўрапейскі ордэр на арышт былога кіраўніка каталёнскай адміністрацыі Карлэса Пудждэмона, які зараз знаходзіцца ў эміграцыі за мяжой.

У адказ на гэта пратэстоўцы вырашылі блякаваць галоўныя аўтатрасы краіны, а таксама працу лётнішча Эль-Прат — другога па загружанасьці ў Гішпаніі.

Прыхільнікі незалежнасьці Каталёніі заяўляюць, што працягнуць акцыі пратэсту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG