Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Слонімскага райвыканкаму судзіцца з журналістамі за пост NEXTA. Пачатак працэсаў


Уласьніца дамену «Беларускі партызан» Сьвятлана Калінкіна ў судзе
Уласьніца дамену «Беларускі партызан» Сьвятлана Калінкіна ў судзе

У Савецкім судзе Менску пачаўся разгляд пазову старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча да ўласьніцы дамену «Беларускі партызан» Сьвятланы Калінкінай аб абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі і кампэнсацыі маральнай шкоды.

Сёньня ж аналягічны пазоў да выданьня «Вечерний Бобруйск» разглядаецца ў судзе ў Бабруйску.

Інтарэсы Хоміча ў судзе ў Менску прадстаўляе адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Адвакатка Марыя Калёсава-Гудзіліна
Адвакатка Марыя Калёсава-Гудзіліна

Ад «Беларускага партызана» ў працэсе ўдзельнічае журналістка Сьвятлана Калінкіна.

Сьвятлана Калінкіна і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў
Сьвятлана Калінкіна і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў

Старшыня Слонімскага райвыканкаму Генадзь Хоміч судзіцца са стваральнікам тэлеграм-канала Nexta Сьцяпанам Пуцілам, а таксама з трыма выданьнямі («Беларускі партызан», 21.by і «Вечерний Бобруйск»), якія апублікавалі інфармацыю з паста Nexta.

10 жніўня тэлеграм-канал Nexta паведаміў пра затрыманьне Хоміча. Паводле яго, чыноўніка заўважылі п’яным двойчы. Хоміч стаў аспрэчваць, што яго і ягоную жонку супрацоўнікі ДАІ засьпелі ў нецьвярозым стане. Ва ўпраўленьні ДАІ Горадзенскай вобласьці заявілі, што ня маюць зьвестак пра затрыманьні Хоміча. Як гаворыцца ў пазове, пост Nexta пра затрыманьне Хоміча ўбачылі каля 200 тысяч чалавек. На гэтую інфармацыю спасылаліся СМІ.

Генадзь Хоміч патрабуе публікацыі абвяржэньня непраўдзівых зьвестак. Ён ацаніў нанесеную яму маральную шкоду ў 50 тысяч рублёў. Грошы ён зьбіраецца пералічыць Слонімскай ЦРБ на рамонт інфэкцыйнага аддзяленьня.

Таксама ён патрабуе спагнаць з пазваных па 373 рублі за судовыя выдаткі і аплату адваката.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG