Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Мазырскім НПЗ аўтобус сутыкнуўся з грузавіком. 11 пацярпелых, адзін загінуў


На месцы здарэньня

Раніцай 7 кастрычніка на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу грузавік не прапусьціў аўтобус з супрацоўнікамі НПЗ, ад сутыкненьня аўтобус перакуліўся на бок, паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў.

У салёне аўтобуса былі 12 пасажыраў і кіроўца. Адзін з пасажыраў, 33-гадовы супрацоўнік НПЗ, загінуў — вылецеў праз акно, яго прыціснула аўтобусам. З траўмамі рознай ступені цяжкасьці шпіталізаваныя 11 пасажыраў, а кіроўцы не пацярпелі.

Сьледчы камітэт паведаміў Радыё Свабода, што на месцы здарэньня яшчэ сьледча-апэратыўная група, а падрабязная інфармацыя зьявіцца пазьней.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG