Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэаблогера «Краіна для жыцьця» пасьля дзьвюх гадзінаў у пастарунку вызвалілі


Ілюстрацыйнае фота

Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, аўтара папулярнага ютуб-каналу «Краіна для жыцьця», затрымлівалі сёньня ў цэнтры Менску пасьля пікету Мікалая Статкевіча. Пра гэта ён паведаміў падчас прамога эфіру ў сваім канале.

Паводле Ціханоўскага, яго «цягнула» шэсьць экіпажаў ДАІ. У раёне вуліцы Карла Маркса аўтамабіль, якім перамяшчаўся блогер, спыніўся і супрацоўнік ДАІ паведаміў, што на машыну зарэгістраваныя неаплачаныя штрафы.

— Былі міліцыянты і людзі ў цывільным. Хацелі, відаць, нешта падкінуць у машыну. Пачакаць адваката адмовіліся. Калі даведаліся, што вялася трансьляцыя, пачаўся перапалох, — напісаў Ціханоўскі ў сваім ютуб-канале.

Пазьней Сяргея Ціханоўскага запрасілі праехаць у Ленінскі РАУС. Там яму было паведамлена, што аўтамабіль, магчыма, скрадзены.

Празь некалькі гадзінаў блогер паведаміў, што пасьля складаньня пратаколаў яго адпусьцілі. Агулам ён правёў у Ленінскім РАУС дзьве гадзіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG