Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі кіеўскай акцыі «„Не“ — капітуляцыі» расказалі пра свае патрабаваньні. ВІДЭА


У цэнтры сталіцы Ўкраіны, на плошчы Незалежнасьці, 6 кастрычніка адбылося веча «„Не“ — капітуляцыі»​.

Падставай для правядзеньня акцыі актывісты назвалі супрацьдзеяньне «любым спробам улады прыняць рашэньні, якія прывядуць да паразы ў вайне з Расеяй, як „формула Штайнмаера“, „асаблівы статус“ для Данбасу».

Пазьней тысячы людзей рушылі ва ўрадавы квартал, спачатку ў Офіс прэзыдэнта, а затым — у Вярхоўную Раду і Кабінэт міністраў. Па зьвестках паліцыі, у акцыі ўзялі ўдзел каля 10 000 чалавек. Арганізатары яе заяўляюць пра 25-50 тысяч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG