Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сутыкненьнях у Іраку загінулі 104 чалавекі, звыш 6 тысяч пацярпелі


Пахаваньне ахвяры сутыкненьняў у Іраку

Сама меней 104 чалавекі загінулі і звыш 6 тысяч пацярпелі ў выніку беспарадкаў і сутыкненьняў у Іраку. Такія дадзеныя, як перадае тэлеканал «Аль-Арабія», прывёў у нядзелю на прэс-канфэрэнцыі афіцыйны прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў генэрал-маёр Саад Маан.

Паводле яго слоў, большасьць загінулых — дэманстранты, у ліку забітых і восем супрацоўнікаў сілавых структур.

З пачатку кастрычніка ў розных раёнах Ірака пачаліся антыўрадавыя выступы ў знак пратэсту супраць кепскіх умоваў жыцьця і карупцыі. Гэтыя мітынгі хутка перарасьлі ў беспарадкі.

Найбольш жорсткія сутыкненьні адбываліся ў Багдадзе, а таксама ў паўднёвых правінцыях.

У Багдадзе пратэсты пачаліся ў аўторак. Паліцыя выкарыстала сьлёзацечны газ. Каб прадухіліць распаўсюджваньне беспарадкаў улады Іраку блякавалі ў краіне інтэрнэт і многія сацыяльныя сеткі. Іран, у сваю чаргу, перакрыў мяжу з Іракам.

Экспэрты адзначаюць, што пратэсты ў Іраку ў гэты раз не зьвязаны з якой-небудзь палітычнай сілай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG