Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пабудуюць новы хімічны завод


Новы хімічны завод можа зьявіцца недалёка ад прадпрыемства «Азот»

На прадпрыемстве ў рысе горада будуць вырабляць хімічныя ўгнаеньні для сельскай гаспадаркі — да 100 тысяч тон на год. Будучы завод можа зьявіцца праз чатыры гады. Ужо ёсьць меркаваная пляцоўка

Дэлегацыя з Горадні нядаўна вярнулася з францускага горада Руан, дзе было дамоўлена пабудаваць завод па выпуску вадкіх угнаеньняў на пляцоўцы СЭЗ «Гроднаінвест» у вёсцы Аульс, перадае grodnonews.by. Тыясульфат амонія (ATS) ужываюць у вырошчваньні сельскагаспадарчых культур.

Такія мінэральныя ўгнаеньні кампанія прадае ў краінах Балтыі і ва Ўкраіне. Асаблівым попытам прадукцыя карыстаецца ў фэрмэрскіх гаспадарак, дзе яе прымяненьне дазваляе атрымаць дадатковы прыбытак з аднаго гектара збожжавых да 150 эўра.

«З пункту гледжаньня лягістыкі французы хочуць разьмясьціць яшчэ адну вытворчасьць у Горадні, улічваючы, што асноўнай сыравінай гэтай дабаўкі зьяўляецца аміяк», — распавёў Андрэй Болтрык, намесьнік старшыні Горадзенскага гарвыканкама.

Па словах чыноўніка, цяпер рыхтуецца абгрунтаваньне інвэстыцый у праект. Пад завод будзе выдзелены зямельны ўчастак плошчай ня больш за чатыры гектары каля прадпрыемства «Тайфун» на пляцоўцы СЭЗ «Гроднаінвест» у вёсцы Аульс. Яна ўваходзіць у рысу горада

У Горадні французы хочуць пабудаваць завод, аналягічны такому ў Руане, дзе вырабляецца каля 80 000 тон тыясульфату на год. Але чакаецца, што на беларускім заводзе будуць вырабляць 100 тысяч тон угнаеньняў у год. Гэта мусіць быць высокатэхналягічнае прадпрыемства, якім па чарзе будуць кіраваць каля дзясятка спэцыялістаў. Таксама трэба будзе ўзьвесьці склады з рэзэрвуарамі для часовага захоўваньня гатовай прадукцыі.

Завод можа зьвіцца цягам 4 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG