Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За суткі каля 400 тысяч чалавек прайшлі перапіс насельніцтва


У 11 гадзін раніцы 5 кастрычніка ў перапісе ў Беларусі прынялі ўдзел 373,8 тысячы чалавек, зь якіх перапісваліся праз Інтэрнэт – 181 тысяча чалавек.

Пра гэта перадае БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

4 кастрычніка празь вялікую нагрузку адбыліся часовыя збоі на сайце census.by, дзе можна прайсьці працэдуру перапісу ў Інтэрнэце.

«Сайт не вытрымлівае такой нагрузкі – да 70 тысяч зваротаў у сэкунду. Тэхнічныя экспэрты адладжваюць працу сайта, пры зьніжэньні нагрузкі ўсё стабілізуецца. Але нават калі немагчыма запоўніць анкету зь першага разу, гэта можна зрабіць крыху пазьней. Такія збоі назіраліся і ў іншых краінах, дзе праводзіўся электронны перапіс«, – адзначылі ў прэс-службе.

Перапіс праводзіцца з 4 па 30 кастрычніка. Упершыню гэтую працэдуру можна прайсьці ў Інтэрнэце. Анкету можна запоўніць самастойна на сайтах census.bel і census.by у час паміж 4 і 18 кастрычніка.

Яшчэ адзін спосаб – трапіць на стацыянарныя перапісныя месцы з 4 па 30 кастрычніка. Іх адрасы пазначаныя на сайце Белстата.

Да тых, хто не скарыстаўся адным з гэтых мэтадаў, з 21 па 30 кастрычніка прыйдуць кніжнікі. Яны павінны мець пляншэты, адпаведны сэртыфікат і пакет з лягатыпам перапісу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG