Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку трэці дзень ідуць масавыя пратэсты. Улады адключылі інтэрнэт і сацсеткі


У Іраку ўжо некалькі дзён працягваюцца масавыя пратэсты, якія выйшлі за межы Багдаду і ў многіх гарадах перарасьлі ў беспарадкі. Па словах Алі Акрам Аль-Баяці чальца камісіі па правах чалавека ў Іраку, ужо загінулі 8 чалавек, больш за 300 атрымалі раненьні.

Паводле яго слоў, двое чалавек загінулі ў Багдадзе, чацьвёра ў Насіры, а яшчэ двое ў правінцыі Майсан. Сярод параненых, паводле яго слоў, каля 50 ірацкіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў.

У мінулым годзе ў Іраку ўжо праходзілі масавыя пратэсты, тады таксама загінулі восем чалавек.

У гэты раз, па дадзеных пэрсыдзкай службы Радыё Свабода, пратэсты пачаліся ў шыіцкіх гарадах на поўдні краіны: у Нэджэфе, Насіры, Коце і і ваколіцах Багдаду. Іх асноўнай прычынай стала масавая беспрацоўе (большасьць пратэстоўцаў — маладыя людзі, якія не могуць знайсьці працу пасьля заканчэньня ВНУ), карупцыя ўладаў і пастаянныя перабоі з падачай вады і электрычнасьці. Аднак у апошнія дні на вуліцах усё часьцей сустракаюцца антыіранскія лёзунгі.

Па дадзеных праваахоўных органаў, на вуліцах Насіру ідуць перастрэлкі, дэманстранты падпальваюць урадавыя будынкі. У некалькіх паўднёвых гарадах, уключаючы Насір і Амару быў уведзены камэнданцкія гадзіны.

У Багдадзе пратэсты пачаліся ў аўторак. Паліцыя выкарыстала сьлёзацечны газ. Каб прадухіліць распаўсюджваньне беспарадкаў улады Іраку блякавалі ў краіне інтэрнэт і многія сацыяльныя сеткі. Іран, у сваю чаргу, перакрыў мяжу з Іракам.

Экспэрты адзначаюць, што пратэсты ў Іраку ў гэты раз не зьвязаны з якой-небудзь палітычнай сілай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG