Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія цалкам аднавіла здабычу нафты


Саудаўская Арабія цалкам аднавіла аб’ёмы здабычы нафты, якія зьнізіліся пасьля нападаў на яе абʼекты ў верасьні. Пра гэта паведаміў міністар энэргетыкі прынц Абдулазіз бін Салман.

Абʼём здабычы нафты ў каралеўстве ў цяперашні час складае 11,3 мільёна барэляў у суткі, паведаміў ён на канфэрэнцыі па пытаньнях энэргетыкі ў Маскве ў чацьвер.

«Мы адказалі на гэты выклік, — сказаў міністар. — Мы стабілізавалі вытворчы патэнцыял, і цяпер знаходзімся на ўзроўні 11,3 (мільёна барэляў у суткі). У нас ёсьць усе неабходныя інструмэнты, каб справіцца з любымі будучымі выклікамі».

1 кастрычніка стала вядома, што Саудаўская Арабія цалкам аднавіла здабычу нафты пасьля нападу бесьпілётнікаў на аб’екты дзяржаўнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco.

Напад бесьпілётнікаў на два заводы Saudi Aramco адбыўся 14 верасьня. У выніку яго здабыча нафты ў Саудаўскай Арабіі скарацілася ўдвая, а сусьветныя цэны на нафту на наступных таргах падняліся на 10% (пазьней яны зьнізіліся практычна да таго ўзроўню, на якім былі перад атакай). Саудаўская Арабія і ЗША абвінавацілі ў нападзе Іран.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG