Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто такая Эн Карсан, або Першы букмэкерскі сьпіс пад сёлетняга «нобэля»


З гэтых дзьвярэй 10 кастрычніка выйдуць і абвесьцяць ляўрэатаў літаратурнага Нобэля адразу за два гады
З гэтых дзьвярэй 10 кастрычніка выйдуць і абвесьцяць ляўрэатаў літаратурнага Нобэля адразу за два гады

Я не прачытаў ніводнага верша і ніводнага эсэ канадзкай аўтаркі Эн Карсан (Anne Carson). Таму моцна засумаваў, калі мой рэдакцыйны калега Сяргей Шупа паказаў мне раздрукоўку букмэкерскай канторы NicerOdds са сьпісам найбольш імаверных сёлетніх кандыдатаў на Нобэлеўскую літаратурную прэмію. Эн Карсан стаіць там на першым месцы. Другое месца ў сьпісе — Марыз Кандэ — толькі паглыбіла мой сум: я ніколі раней ня чуў гэтага імя.

Ну, нічога. Найважнейшае — своечасова прызнацца, а не прыкідвацца, нібыта чытаў і чуў. І пайсьці на Amazon.com ды замовіць сёе-тое.

Сёлета дадуць дзьве прэміі, бо летась з прычыны сэксуальнага і фінансавага скандалу, зьвязанага з мужам паэткі Катарыны Фростэнсан са Швэдзкай акадэміі літаратуры, прэмія не прысуджалася.

Каб паправіць сабе настрой, я паглядзеў на першую дваццатку сьпісу Nicer Odds: аказваецца, кнігі дзевяці аўтараў з гэтай дваццаткі я чытаў. Няблага.

Сярод гэтай дваццаткі — два пісьменьнікі, за якіх галасаваў бы я, калі б быў швэдзкім акадэмікам: гішпанскі празаік Хавіер Марыяс і нарвэскі драматург, празаік і паэт Юн Фосэ. І яшчэ Ісмаіл Кадарэ, альбанец, у якога мы зь Сяргеем узялі кароткае інтэрвію ў сувязі з выхадам ягонага раману «Хроніка ў камені» па-беларуску.

Хто атрымае сёлетнія прэміі? Дазнаемся ў чацьвер, 10 кастрычніка.

Я ўсё чакаю, што яе дадуць дацкаму паэту Генрыку Нордбранту, якога ў сьпісе Nicer Odds няма. Як, дарэчы, няма і ніводнага беларускага прозьвішча.


«Варта» — суб’ектыўны агляд падзеяў у літаратуры ды, шырэй, у мастацтве і культуры. Меркаваньні перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG