Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праварадыкалы пацярпелі паразу на выбарах у Аўстрыі


Сэбастыян Курц
Сэбастыян Курц

Правая партыя, якую ўзначальвае 33-гадовы Сэбастыян Курц, зноў выйграла парлямэнцкія выбары ў Аўстрыі. Курц ужо заявіў, што мае намер вярнуць сабе пост канцлера: ён страціў яго ў траўні праз скандал «Ібіца-гейт», які выбухнуў вакол лідэра праварадыкальнай аўстрыйскай Партыі свабоды Хайнца-Крысьціяна Штрахэ.

Скандал скончыўся вотум недаверу, які парлямэнт Аўстрыі вынес кааліцыйнаму ўраду, які ўзначальваў Курц.

  • Як паведамляе Deutsche Welle, скандал не пашкодзіў самаму маладому канцлеру ў гісторыі Аўстрыі. Яго партыя ÖVP, па папярэдніх дадзеных, набрала 38,4% галасоў, палепшыўшы паказчык мінулых выбараў.
  • Сацыял-дэмакратычная партыя SPÖ атрымлівае 21,5% галасоў.
  • Былыя партнэры Курца па кааліцыі FPÖ (папулісцкая Партыя свабоды) — 17,3%.

Такім чынам мала што перашкодзіць Курц зноў сфармаваць у Аўстрыі правы ўрад, атрымаўшы большасьць у парлямэнце.

Нагадаем, што вясной аўстрыйскія СМІ апублікавалі відэазапіс, зроблены схаванай камеэай летам 2017 года. На відэа Штрахэ і намесьнік кіраўніка Партыі свабоды Ёхан Гудэнус размаўляюць з рускамоўнай жанчынай падчас адпачынку на Ібіцы. Жанчына, якая прадставілася палітыкам пляменьніцай расейскага алігарха, хацела атрымаць кантроль над газэтай Kronen Zeitung, самай чытанай ў Аўстрыі.

«Пляменьніца алігарха» аказалася падстаўной, і ніякіх зьдзелак з Расеяй палітыкі не заключылі, але іх дзеяньні выклікалі абурэньне ў Аўстрыі. Кар’ера Штрахэ была пахавана, а сам ён папрасіў прабачэньня і падаў у адстаўку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG