Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Аўстрыі перамагаюць кансэрватары


Сэбастыян Курц

У Аўстрыі ў нядзелю, 29 верасьня, прайшлі датэрміновыя парлямэнцкія выбары.Як паказалі першыя дадзеныя экзытполаў, лідзіруе кансэрватыўная Аўстрыйская народная партыя на чале з былым канцлерам Сэбастыянам Курцам.

Па гэтых дадзеных, партыя Курца набірае крыху больш за 37% галасоў. Сьледам ідзе Сацыял-дэмакратычная партыя, у яе каля 22%. На трэцім месцы — Аўстрыйская партыя свабоды з 16%.

Сацыёлягі яшчэ да выбараў адзначалі высокія шанцы былога канцлера Курца зноў узначаліць урад. Пры гэтым экспэрты не выключалі магчымасьць фарміраваньня кааліцыі з правымі папулістамі з Аўстрыйскай партыі свабоды. Новы лідэр АПС Норбэрт Гофэр неаднаразова падкрэсьліваў, што хоча вярнуцца ва ўрад.

27 траўня 2019 года парлямэнт Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Сэбастыяну Курцу і ўсяму ўраду на фоне палітычнага крызісу пасьля адстаўкі былога віцэ-канцлера Хайнца-Крысьціяна Штрахэ. Кааліцыя Аўстрыйскай народнай партыі і Аўстрыйскай партыі свабоды распалася, і былі абвешчаныя датэрміновыя парлямэнцкія выбары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG