Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарожны збор можна будзе плаціць па месяцах, яго адвяжуць ад тэхагляду. Гэта прапануе Мінфін


Аўмабільны рынак "Малінаўка". Ілюстрацыйнае фота
Аўмабільны рынак "Малінаўка". Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства фінансаў рыхтуе праект указа прэзыдэнта, які прадугледжвае адвязку дзяржпошліны ад тэхагляду. Таксама збор за дарогу можна будзе плаціць па месяцах, а не за год ці два наперад, як гэта адбываецца зараз.

Гэтыя зьмены прапануе ўнесьці Міністэрства фінансаў у новы ўказ прэзыдэнта, паведамлеяецца на афіцыйным сайце Мінфіну.


Як нагадвае БелаПАН, з 2014 года для фінансаваньня дарожнай інфраструктуры ўсіх аўтаўладальнікаў у Беларусі абавязалі выплачваць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспарту да дарожнага руху. Пры гэтым дзяржпошліну аўтаўладальнікі зараз павінны выплачваць падчас праходжаньня тэхнічнага агляду за ўвесь пэрыяд дзеяньня дазволу, то бок, да наступнай праходжаньня тэхагляду.

«Гэта выклікае нараканьні з боку асобных грамадзян (пэнсіянэры, асобы, якія эпізадычна эксплюатуюць транспартныя сродкі, у тым лік матацыклы, прычэпы і інш.), паколькі такі парадак ня ўлічвае інтэнсіўнасьць (сэзоннасьць) выкарыстаньня дарог», — канстатуюць у Мінфіне.

У сувязі з гэтым Міністэрства рыхтуе праект указа прэзыдэнта «Аб плаце за карыстаньне аўтамабільнымі дарогамі і асобнымі элемэнтамі вулічна-дарожнай сеткі». Гэты дакумэнт прадугледжвае адвязку выплаты дзяржпошліны фізычнымі асобамі ад праходжаньня тэхагляду транспарту.

Якія зьмены прапануе Мінфін і калі яны ўступяць у сілу?

Плянуецца, што плата будзе ўносіцца грамадзянамі па заяўным прынцыпе на падставе таго, колькі часу яны плянуюць выкарыстоўваць свой транспартны сродак у дарожным руху. Напрыклад, калі грамадзянін ня будзе карыстацца транспартным сродкам (у зімовы пэрыяд), то плата уносіцца ня будзе. У той жа час грамадзяне, якія цэлы год выкарыстоўваюць транспартныя сродкі, будуць плаціць пры ўліку паніжаючага каэфіцыенту 0,8 (калі яны адначасова будуць уносіць плату за 12 і больш месяцаў запар).

МУС падтрымлівае прапановы, бо праз дарожны збор колькасьць тэхаглядаў за 5 год скарацілася на 34%

Такім чынам, памер месячнай платы за легкавы аўтамабіль у залежнасьці ад дазволенай максымальнай масы транспартнага сродку будзе складаць ад 0,25 да 0,91 базавай велічыні.


Новы парадак прадугледжваецца ўвесьці ў дзеяньне не раней за 1 студзеня 2020 года.

У МУС таксама выказваліся за тое, каб адвязаць выплату дарожнага збору ад тэхагляду. Па зьвестках ведамства, у 2018 годзе тэхагляд прайшлі 1,239 мільёна аўтамабіляў, а ў 2013-м, да ўвядзеньня дзяржпошліны, — 1,869 мільёна. Такім чынам, летась зафіксавана зьніжэньне колькасьці пройдзеных тэхаглядаў на 34% у параўнаньні з 2013 годам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG