Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пажару ў бары ў цэнтры Менску разгермэтызаваўся газавы балён. ВІДЭА


Наступствы пажару. Фота з сайту МНС

Пажар адбыўся на летняй тэрасе ў бары, які разьмешчаны ў гандлёвым цэнтры на вуліцы Няміга, 5. Па інфармацыі прэс-службы МНС, пажарам была ахопленая летняя тэраса.

Ніхто не пацярпеў, усе наведнікі самастойна эвакуяваліся з бару.


Як высьветлілі ратавальнікі, у бары загарэлася інфрачырвоная газавая гарэлка, якая выкарыстоваўвалася для абагрэву тэрасы. Потым разгермэтызаваўся газавы балён. Ад высокай тэмпэратуры балён разарваўся, праз што былі пашкоджаны драўляныя канструкцыі летняй тэрасы, і мэбля. Пры гэтым ратавальнікі падкрэсьліваюць, што выбуху не было, бо ў балёне заставалася мала газавай сумесі.


Пажар быў ліквідаваны цягам 5 хвілінаў. Абставіны здарэньня высьвятляюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG