Гэта адбылося на наступны дзень пасьля апублікаваньня скаргі амэрыканскага сакрэтнага агента. У дакумэнце гаворыцца, што Белы дом спрабаваў захаваць у таямніцы тэлефонную размову прэзыдэнтаў ЗША і Украіны Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з гэтым пытаньнем.
У гэтай скарзе згадваецца і Курта Волкер.
Волкер стаў адным з ключавых дзеючых асобаў у скандале вакол тэлефоннай размовы Трампа і Зяленскага. Згодна з дакумэнтам, Волкер арганізаваў сустрэчу паміж асабістым адвакатам прэзыдэнта ЗША Рудзі Джуліяні, які быў зацікаўлены ў расьследаваньні справы Джо Байдэна ва Ўкраіне, і дарадцам Зяленскага, спрабуючы вывесьці справу Байдэна з афіцыйных перамоваў.
Джо Байдэн зьяўляецца лідэрам перадвыбарчай гонкі за вылучэньне афіцыйным кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі.