Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адправіла на «Оскар» фільм пра жаночую калёнію

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Беларусь намінавала на прэмію «Оскар» дакумэнтальны фільм «Дэбют», які ў 2018 годзе зьняла Анастасія Мірашнічэнка. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на сакратара беларускага оскараўскага камітэту, прадусара Валера Дзьмітрачэнку.

Фільм Мірашнічэнкі вылучылі ў намінацыі «Найлепшы замежны фільм».

Пра што фільм?

Дзеяньне фільму адбываецца ў папраўчай калёніі Гомлю, дзе адбываюць пакараньня каля паўтары тысячы жанчын. Ня страціць сябе за кратамі жанчынам дапамагаюць рэпэтыцыі спэктаклю, прэмʼера якога адбывалася ў Гомельскім драматычным тэатры. Дзеля дэбюту асуджаныя ўпершыню за працяглы час на некалькі гадзінаў пакінулі тэрыторыю калёніі.

Якія фільмы прэтэндавалі на намінацыю?

На разглядзе ў беларускі оскараўскі камітэт падалі тры заяўкі:

  • «Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнка;
  • «Унутры сябе» Сяргея Талыбава;
  • «Кадыш» Канстанціна Фама.

«Оскараўскі камітэт» ў Беларусі існуе з 1990-х гадоў. Ад Беларусі ў Амэрыканскую кінаакадэмію адпраўлялі 3 фільмы:

  • у1994 годзе беларуска-французскі «Я — Іван, ты — Абрам» рэжысэра Іяланды Зобэрман;
  • у 1996-м — расейска-беларуска-нямецкі фільм Дзьмітрыя Астрахана «З пекла ў пекла»;
  • у 2018-м — фільм Дарʼі Жук «Крышталь».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG