Былы прэзыдэнт і прэм'ер-міністар Францыі, былы мэр Парыжу Жак Шырак памёр на 87 годзе жыцьця. Пра гэта паведамляе Агенцтва Франс Прэс са спасылкай на паведамленьне яго сям'і.
Жак Шырак узначальваў Францыю на працягу 12 гадоў - з 1995 па 2007 гады. Да гэтага ён 18 гадоў працаваў мэрам Парыжа і ўзначальваў урад Францыі пры прэзыдэнце Валеры Жыскар д'Эстэне.
Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні праз сьмерць Жака Шырака, піша БелТА.