Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Радыё Свабода назваў непрымальнай справу аб «апраўданьні тэрарызму» супраць пскоўскай журналісткі Пракоп’евай


Сьвятлана Пракопъева (у цэнтры) у судзе

Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай асудзіў крымінальны перасьлед пскоўскай журналісткі Святланы Пракопʼевай. Яе абвінавачваюць у апраўданьні тэрарызму за выказваньні у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы в Пскове» пра выбух у прыёмнай упраўленьня ФСБ Архангельску.

Флай назваў непрымальным перасьлед журналісткі за выказваньне асабістай думкі. Ён лічыць, што справа супраць Сьвятланы Пракопʼевай — «сыгнал» незалежным журналістам.

Кіраўніцтва мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода раней неаднаразова выказвала занепакоенасьць у сувязі са справай Пракопʼевай, расцэньваючы яе як спробу прымусіць незалежнага журналіста замаўчаць.

Сьвятлана Пракопʼева пазаштатна супрацоўнічала з расейскай рэдакцыяй Радыё Свабода. 20 верасьня ёй прадʼявілі абвінавачваньні ў публічным апраўданьні тэрарызму. Сама журналістка віны не прызнае.

Крымінальную справу ў дачыненьні Пракоп’евай завялі ўвосень 2018 году пасьля яе выступу ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы в Пскове». Эфір быў прысьвечаны тэракту каля будынка УФСБ ў Архангельску: Пракопʼева заявіла, што дзяржава «сама выхавала» пакаленьне грамадзян, якія змагаюцца зь ёй. Раскамнагляд угледзеў у гэтых словах журналісткі прыкметы апраўданьня тэрарызму.

Пасьля гэтага «Эхо Москвы в Пскове» аштрафавалі на 150 тысяч рублёў, а мясцовая газэта «Псковская лента новостей», якая перадрукавала матэрыял радыё, атрымала штраф 200 тысяч рублёў. У лютым 2019 году ў доме Пракопʼевай прайшоў ператрус, а саму яе выклікалі на допыт. У ліпені 2019-га Пракопʼеву ўнесьлі ў сьпіс экстрэмістаў і тэрарыстаў Расфінманіторынгу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG