Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паста з тунцом і таматны суп. Чым кармілі бяздомнікаў у Менску. ВІДЭА


«Мы ўжо 15 гадоў жывём на вуліцы, і ўлетку, і ўзімку» — расказваюць наведвальнікі сталоўкі, дзе ў Менску бясплатна кормяць бяздомных людзей. Яны прыйшлі на абед, а таксама каб узяць з сабою некалькі цёплых рэчаў напярэдадні зімы.

Сёньня ў мэню для бяздомных таматны суп з вэнджанай папрыкай і бэконам, а таксама паста з тунцом пад таматным соўсам з капэрсамі. Аднак такое мэню тут ня штодня, звычайна кормяць сьціплей. Валеры Ўладзімеравіч, які гатуе тут чацьвёрты год запар, пяць дзён на тыдзень, расказвае, што звычайна прыходзіць па 70–80 чалавек. Але з халадамі колькасьць наведвальнікаў штогод павялічваецца — чалавек да 150.

«Тыя людзі, што сюды прыходзяць, яны часта шукаюць тут апошнюю надзею. Таму што дзе яны былі — ім адмовілі. Яны прыйшлі да нас».

Праект «Дапамога бяздомным» існуе дзякуючы ахвяраваньням людзей, а таксама дапамозе дабрачыннай арганізацыі «Водгук».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG