Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ацяпляльны сэзон у Беларусі пачаўся рэкордна рана


© Shutterstock
© Shutterstock

У беларускіх дзіцячых садках, мэдычных і сацыяльных установах, а таксама ў музэях, архівах і бібліятэках 23 верасьня пачалі ўключаць ацяпленьне. 24-га ацяпленьне пачнуць уключаць у жылых дамах, інтэрнатах, навучальных установах, гатэлях, басэйнах і тэатрах.

Як адзначае БелаПАН, гэта рэкордна раньняе ўключэньне прынамсі з пачатку стагодзьдзя. Летась «цяпло» давалі ад 28 верасьня (ад 1 кастрычніка ў жылыя дамы), таксама ад 30 верасьня пачыналі ацяпляць у 2013 годзе. У астатнія гады, пачынаючы з 2000-га, ацяпленьне ўключалі толькі ў кастрычніку, у 2001 годзе — аж 20 кастрычніка.

Але калі стане цяплей за 10°С, ацяпленьне могуць перавесьці «ў рэжым працепліваньня», а пры стабільным падвышэньні тэмпэратуры — і зусім адключыць.

Яшчэ паўтара тыдня таму надвор’е ў Беларусі біла рэкорды па цеплыні, цяпер жа наадварот: так, 21 верасьня ў Васілевічах Гомельскай вобласьці было найхаладней за 116 гадоў — як і ў 1902 годзе, там зафіксавалі –0,7°С.

На ноч з 23 на 24 верасьня ў Беларусі прагназуюць замаразкі да –4°С. Удзень 24-га чакаецца +8..+14°С, на паўднёвым захадзе — да +16°С. У наступныя дзьве ночы прагназуюцца замаразкі да –3°С, удзень 25-га — +8..+15°С, 26-га — +10..+16°С.

Мэтэаролягі раяць не пакідаць на ноч на палях выкапаную бульбу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG