Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі падпісаў закон аб імпічмэнце прэзыдэнта Ўкраіны


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 23 верасьня падпісаў закон «Аб асаблівай працэдуры ліквідацыі прэзыдэнта Ўкраіны з пасады (імпічмэнт)». Вярхоўная Рада прыняла яго 10 верасьня.

Згодна з законам, парлямэнт Украіны можа вынесьці імпічмэнт прэзыдэнту ў выпадку дзяржаўнай здрады або іншага злачынства.

Калі Рада прымае рашэньне абвінаваціць прэзыдэнта ў злачынстве, парлямэнтары павінны зьвярнуцца з гэтым пытаньнем у Канстытуцыйны і Вярхоўны суды. Калі суды пацьвердзяць, што дзеяньні, у якіх абвінавачваецца прэзыдэнт Украіны, маюць прыкметы дзяржаўнай здрады або іншага злачынства, Вярхоўная Рада прымае рашэньне аб зняцьці прэзыдэнта Ўкраіны з пасады ў парадку імпічмэнту.

Пастанова лічыцца прынятай, калі за яе прагаласуюць ня менш за 3/4 народных дэпутатаў Украіны ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады. Калі ж пастанова Рады пра імпічмэнт прынятая ня будзе, кіраўнік парлямэнту абавязаны ад імя Рады прынесьці прабачэньні кіраўніку дзяржавы.

У Беларусі, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй, прэзыдэнт можа быць датэрмінова вызвалены ад пасады пры стойкай няздольнасці па стане здароўя выконваць абавязкі прэзыдэнта. Рашэньне аб датэрміновым вызваленьні прымаецца большасьцю (ня менш як дзьве траціны) галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў і ад поўнага складу Савета Рэспублікі на падставе заключэньня адмыслова створанай палатамі камісіі.

Прэзыдэнт Беларусі можа быць зьняты з пасады ў сувязі з учыненьнем дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства; у гэтым выпадку справа па сутнасьці абвінавачаньня разглядаецца Вярхоўным судом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG