Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадара таксы, якая пакусала твар дзіцяці, аштрафавалі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Менскага раёну вынес рашэньне у справе аб здарэньні ў парку актыўнага адпачынку «Кольт», дзе такса «разарвала» твар дзіцяці. Гаспадару сабакі далі штраф, паведамляе Tut.by.

Гаспадара сабакі Аляксандра Вараксу аштрафавалі на 765 рублёў (30 базавых велічынь). Гэта быў адміністрацыйны працэс, справа разглядалася паводле артыкулу «Парушэньне правілаў утрыманьня сабак, катоў і (або) драпежных жывёл, якое пацягнула прычыненьне шкоды здароўю людзей (ч. 2 арт. 15.47 КаАП).

У жніўні 8-гадовую дачку Кацярыны Вайніловіч-Ясючэні зь Менску запрасілі на дзень народзінаў, дзіцячае сьвята праходзіла ў парку актыўнага адпачынку ў Ратамцы. Пакуль бацькі імяніньніцы аплачвалі квэст, дзеці апынуліся побач з таксай іншых наведнікаў парку.

Па словах Кацярыны, сабака «парваў твар» яе дачкі Кіры-Дамінікі, дзіцяці рабілі апэрацыю, больш за тыдзень дзяўчынка правяла ў шпіталі.

Гаспадар таксы Аляксандар Варакса казаў, што ў той дзень адбыўся жахлівы зьбег абставінаў: ягонага сабаку Амура ўкусіла аса, і Аляксандар прывязаў таксу крыху далей ад альтанкі, дзе сядзеў. Калі Кіра з кампаніяй хлопцаў падышла да жывёлы, побач быў сябар Аляксандра. Здарэньне адбылося ў лічаныя хвіліны. Што менавіта стала прычынай бяды, гаспадар на той момант не разумеў, ён думаў, што дзяўчынка нахілілася, каб пацалаваць сабаку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG