Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Збанкрутавала адна з найбуйнейшых у сьвеце турфірмаў, на якую разьлічвала Беларусь

Эйрбас A330-200, які належыць турапэратару
Эйрбас A330-200, які належыць турапэратару

Збанкрутавала адна з найбуйнейшых і найстарэйшых турыстычных агэнцыяў у сьвеце, брытанская кампанія Thomas Cook. Гэта зьвязана зь фінансавымі цяжкасьцямі. Цяпер адпачынак за мяжой па пуцёўках гэтай кампаніі праводзяць 600 000 чалавек. Улічваючы маштаб банкруцтва, урадам і страхавым кампаніям трэба будзе працаваць разам, каб вярнуць турыстаў дадому.

Каля 19 мільёнаў чалавек штогод карыстаюцца паслугамі Thomas Cook, што робіць яе адной з самых буйных турфірмаў ня толькі ў Эўропе, але і ва ўсім сьвеце.

«Thomas Cook перастала працаваць, таму ўсе рэйсы гэтай кампаніі адмененыя», — заявіла Брытанскае ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыі (CAA). У ведамстве таксама пацьвердзілі, што ўжо пачалі апэрацыю, падчас якой даставяць дадому ў самыя кароткія тэрміны 150 000 брытанскіх турыстаў, якія цяпер адпачываюць з пуцёўкамі «Томас Кук». Як паведамляе BBC, гэта будзе найбуйнейшы праект рэпатрыяцыі ў мірнай гісторыі краіны.

Кампанія Thomas Cook была заснаваная ў 1841 годзе і зьяўляецца адным з найстарэйшых турыстычных агенцтваў у сьвеце. У ёй працуюць каля 22 000 чалавек па ўсім сьвеце, у тым ліку 9 000 у Вялікай Брытаніі.

Ня так даўно турыстычны канцэрн набыў 51% акцыяў расейскага «Интуриста» і заявіў пра сваю гатоўнасьць уключыць Беларусь як экскурсійна-пазнавальны турыстычны напрамак у свае каталёгі. У Беларусі чакалі, што гэтая ўгода сур'ёзна паўплывае на ўязны турызм у краіну.


— Як «прадаць» Беларусь, як падаць ўвесь рэгіён так, каб ён быў цікавы турысту? Гэтыя тэхналёгіі ведае «Томас Кук», — казала ў інтэрвію Tio.by дырэктар кампаніі «вакол сьвету» Марына Кандрашова. Бо асноўная праблема беларускага ўязнога турызму на самай справе ня што, а як. Як нам прадаваць Беларусь?! Гэтых ведаў нам відавочна не хапае... Усе мы спадзяёмся, што такая вядомая карпарацыя, як «Томас Кук», прынясе нам тэхналёгіі. Але і простая арытмэтыка выклікае аптымізм. «Томас Кук» мае больш за 20 мільёнаў кліентаў, якія вандруюць па ўсім сьвеце. Нават калі 1-2% з гэтых 20 мільёнаў выберуць праграму, якая ўключае наведваньне Беларусі, гэта ўжо будзе значная прыбаўка да нашага ўязнога турыстычнага патоку.

XS
SM
MD
LG