Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп расказаў, пра што ён размаўляў зь Зяленскім


Раней паведамлялася, што прэзыдэнт запатрабаваў ад Кіева правесьці расьсьледаваньне ўадносна былога віцэ-прэзыдэнта ЗША Байдэна і яго сына. Пра разьвіцьцё сытуацыі паведамле Голас Амэрыкі.

Абвяржэньні Трампа

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у нядзелю, што не казаў нічога заганнага ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Украіны, падчас якога, паводле некаторых паведамленьняў, ён нібыта патрабаваў правесьці расьсьледаваньне адносна былога віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна і яго сына.

Трамп заявіў журналістам, што 25 ліпеня ў яго адбылася выдатная размова з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і што ён ня мае нічога супраць таго, каб яго асабісты адвакат Рудольф Джуліяні выступіў перад Кангрэсам.

«Гэтая размова мела, па большай частцы, віншавальны характар і, пераважна, была прысьвечана карупцыі, разнастайнай карупцыі, якая мае месца. Яна, у асноўным, была прысьвечана таму, што мы ня хочам, каб нашы людзі, такія як [былы] віцэ-прэзыдэнт Байдэн і яго сын спрыялі карупцыі, якая ўжо ёсьць ва Ўкраіне», — сказаў Трамп.

У чым Трампа абвінавачваюць

Паводле паведамленьняў СМІ, падчас размовы Трамп каля васьмі раз заклікаў Зяленскага правесьці расьсьледаваньне адносна сына Байдэна. Крыніцы СМІ сьцьвярджаюць, што Трамп дамагаўся, каб Зяленскі супрацоўнічаў зь яго адвакатам Рудольфам Джуліані ў пытаньні расьсьледаваньня, якое можа нанесьці шкоду Байдэнам.

Паводле словаў Трампа, кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратаў Джо Байдэн «дапусьціў памылку, заявіўшы, што ён ніколі не размаўляў са сваім сынам».

«Ён размаўляў са сваім сынам — ён зноў зманіў, — дадаў прэзыдэнт. — Я не імкнуся да таго, каб нашкодзіць Байдэнам, але ён паступіў вельмі несумленна».

Абвяржэньні Ўкраіны

Міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка ў суботу абверг здагадкі пра тое, што Трамп падчас тэлефоннай размовы спрабаваў аказаць ціск на Зяленскага.

  • Трамп і Джуліані на працягу некалькіх тыдняў заклікаюць правесьці расьсьледаваньне адносна Байдэнаў пасьля публікацый у СМІ, аўтары якіх спрабавалі высьветліць, ці спрабавала ўкраінская энэргетычная кампанія ўзмацніць уплыў у ЗША, узяўшы на працу малодшага сына Байдэна, Хантэра.
  • Цяпер Джо Байдэн зьяўляецца лідэрам перадвыбарчай гонкі за вылучэньне афіцыйным кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі.
  • Адміністрацыя Трампа заблякавала працэдуру, у адпаведнасьці зь якой разьведвальная супольнасьць ЗША павінна была накіраваць гэтую дакладную членам падкантрольнай дэмакратам Палаты прадстаўнікоў, захоўваючы яе зьмест у таямніцы.
  • Байдэн заявіў увечары ў пятніцу, што калі публікацыі СМІ верныя, то гэта азначае, што «гатоўнасьць прэзыдэнта Трампа злоўжываць сваімі паўнамоцтвамі і прыніжаць нашу краіну бязьмежная». Байдэн таксама заклікаў Трампа апублікаваць стэнаграму размовы зь Зяленскі, каб «амэрыканцы маглі даць самастойную ацэнку».
  • Камэнтуючы магчымасьць публікацыі стэнаграмы, дзяржсакратар Майк Пампэа заявіў, што гаворка ідзе пра «канфідэнцыйныя гутаркі сусьветных лідэраў, і было б недарэчна [публікаваць іх], акрамя як у самых выключных абставінах».
  • Генэральны інспэктар разьведвальнай супольнасьці ахарактарызаваў дакладную асьведаміцеля ад 12 жнiўня як «сур’ёзную» і «неадкладную», што ў звычайных абставінах патрабавала б яе перадачы Кангрэсу. Трамп ахарактарызаваў дакладную, як «чарговую палітычную халтуру».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG