Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанец хоча атрымаць ад Расеі 1 мільён фунтаў за атручэньне «Навічком»


Палітычная карыкатура Аляксея Кустоўскага


Брытанец Чарлі Роўлі, пацярпелы ад кантакту з нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», мае намер падаць у суд на Расею. Пра гэта піша брытанскі таблоід Daily Mirror.

Чарлі Роўлі сьцьвярджае, што атручваньне моцна паўплывала на яго жыцьцё. Ад узьдзеяньня «Навічка» загінула яго сяброўка Дон Сьцёрджэс. Адвакат Чарлі Роўлі заявіў, што брытанец дагэтуль пакутуе ад пабочных эфэктаў атручваньня.

Увесну мінулага года былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі атручаны ў ангельскім горадзе Солсбэры. Лёндан заявіў, што іх атруцілі нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок». Па вэрсіі сьледзтва, на іх маглі зьдзейсьніць замах супрацоўнікі расейскай ваеннай выведкі. Расея дачыненьне да атручвання Скрыпалёў адмаўляе.

Пазьней ад кантакту з тым жа рэчывам у Эймсбэри, за некалькі кілямэтраў ад Солсбэры, памерла Дон Сьцёрджэс, яе бойфрэнд Чарльз Роўлі быў шпіталізаваны ў крытычным стане, але выжыў. Ён падабраў у парку ў Солсбэры флякон ад парфумы Nina Ricci. У ім, па дадзеных праваахоўных органаў, заставалася атрутнае рэчыва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG