Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў растуць цэны на паліва. «Белнафтахім» тлумачыць прычыны


Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні 22 верасьня розьнічных цэн на бэнзін і дызэльнае паліва на 1 капейку.

«Белнафтахім» тлумачыць гэтую неабходнасьць тым, што праз узмацненьне «зьнешніх рызык» вагаецца кошт нафты, падае курс беларускага рубля, а таксама «у мэтах папярэджаньня рызыкі страты фінансавай устойлівасьці НПЗ напярэдадні чарговага этапу „падатковага манэўру“ канцэрн вымушаны вярнуцца да стратэгіі штотыднёвай карэкціроўкі цэнаў на нафтапрадукты», — гаворыцца ў паведамленьні «Белнафтахіму».

  • АІ-92-К5-Эўра будзе каштаваць 1,57 рубля,
  • АІ-95-К5-Эўра — 1,67 рубля,
  • АІ-98-К5-Эўра — 1,89 рубля,
  • ДТ — 1,67 рубля.

З прычыны росту кошту нафты для беларускіх НПЗ «Белнафтахім» у 2018-м і да пачатку лета 2019 году практычна штотыдзень уздымаў цану на аўтамабільнае паліва. Летась большасьць відаў паліва даражэла 27 разоў, сёлета — 16 разоў (апошні раз 15 верасьня).

9 чэрвеня цана бэнзіну АІ-95-К5-Эўра і дызпаліва ДТ-К5 была зьніжаная на капейку. Цана бэнзіну АІ-92-К5-Эўра і АІ-98-К5-Эўра засталася ранейшай. 16 чэрвеня, 21 ліпеня і 11 жніўня на капейку патаньнелі ўсе віды паліва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG