Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінулай ноччу ў Беларусі былі пабітыя 9 тэмпэратурных рэкордаў


У ноч на 21 верасьня на дзевяці мэтэастанцыях абнавіліся тэмпэратурныя антырэкорды, а ў Васілевічах (Гомельская вобласьць) паўтораны антырэкорд 117-гадовай даўніны, сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз апэратыўнай карты тэмпэратур і архіва Белгідрамэта на рэсурсе meteoinfo.by.

Халадней за ўсё было ў раёне мэтэастанцыі «Палеская» на ўсходзе Берасьцейскай вобласьці непадалёк ад Лунінца — 3 градусы марозу (антырэкорд ночы тут −2,6 градуса ў 2007 годзе).

Мінімумы абнавіліся таксама ў

  • Воршы … −2,3 (−2,1 у 1996 годзе),
  • Ганцавічах … −2 (−1,7 у 2007-м),
  • Брагіне … −2 (−1,3 у 1963-м),
  • Пружанах … −0,3 (+0,8 у 1997-м),
  • Амсьціславе … −0,2 (+3,3 у 2010-м),
  • Нарачы … +0,1 (+1,4 у 1984-м),
  • Стоўпцах … +0,1 (+0,5 у 1997-м),
  • Вялейцы … +0,6 (+0,7 у 1969-м).

Паўтарэньне антырэкордаў ночы зафіксаванае ў Васілевічах (−0,7 градуса ў 1902 годзе) і Акцябры (−0,9 у 2007-м).

Антырэкорд ночы для ўсёй тэрыторыі краіны выстаяў (−4,1 у Клічаве ў 1996 годзе).

2, 3 і 9–12 верасьня, наадварот, фіксаваліся абсалютныя максымумы тэмпэратур.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG