Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў акторкі, якая ўпершыню грала Паўлінку


Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка. Здымак 1968 году

Падзеі 24 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 верасьня 1893 году нарадзілася Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка. У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры аднайменнай п’есы Янкі Купалы.

Таксама ў гэты дзень

622 — прарок Мухамад перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.

768 — Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1711 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы.

1821 — Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.

1896 — Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.

1904 — Мар’ян Пецюкевіч, актыўны дзяяч беларускага нацыянальнага руху, першы рэдактар віленскага часопісу «Шлях моладзі».

У памяці

1534 — памёр Міхаіл Глінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч і военачальнік, у 1508 годзе падняў мяцеж у ВКЛ, пасьля яго няўдачы ўцёк у Маскоўскае княства. Пляменьніца Глінскага Алена — маці расейскага цара Івана Жахлівага.

1621 — памёр Ян Караль Хадкевіч, вялікалітоўскі военачальнік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG