Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі паляўнічы падаў у суд: забіты шклоўскі лось меншы, чым хацеў


Лось, ілюстрацыйнае фота
Лось, ілюстрацыйнае фота

Паляўнічы з гораду Штайнфурт у нямецкай зямлі Паўночны Рэйн — Вэстфалія патрабуе праз суд Мёнхэнглядбаха вярнуць яму грошы за няўдалае паляваньне на лася пад Шкловам, паведамляе БелаПАН.

Паводле пазоўніка, трафэй аказаўся не такім буйным, як ён разьлічваў. Усяго паляўнічы заплаціў за паездку ў Беларусь 3800 эўра, у тым ліку 1500 эўра перадаплаты за рогі масай 6 кг.

Рашэньне павінна быць вынесена 27 верасьня. Як заявіў судзьдзя, згодна з дамовай пазоўнік меў права застрэліць лася. Такое права яму было забясьпечана, а значыць, пагадненьне выканана. Сам грамадзянін сьцьвярджае, што ня змог застрэліць лася, таму спэцыяліст у паляўнічых падарожжах зь Мёнхэнглядбаха, супраць якога пададзены пазоў, мусіць вярнуць яму 1500 эўра.

Паляўнічыя трафэі, ілюстрацыйнае фота
Паляўнічыя трафэі, ілюстрацыйнае фота

Пазваны заявіў, што пазьней загоншчыкі знайшлі жывёлу мёртвай у балоцістай мясцовасьці. Паляўнічаму быў адпраўлены пакет са здабычай, але той адмовіўся яго прыняць, заявіўшы, што гэта рогі не «ягонага» лася.

Паездку ў Беларусь пазоўнік са сваім таварышам ажыцьцявіў у верасьні 2017 году. Дамова прадугледжвала, што ў выпадку ўдалага паляваньня на лася грамадзянін Нямеччыны меў права бясплатна здабыць бабра, аднак ён гэтага не зрабіў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG