Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайшлі маці, якая падкінула немаўля ў гомельскую лякарню


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Гомельшчыны знайшлі маці дзяўчынкі, пакінутай 15 ліпеня ў адной зь лякарняў Гомля. Побач зь дзяўчынкай​ быў пакет зь дзіцячымі рэчамі і запіска.

Хто маці?

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава, 27-гадовая ўраджэнка Кармянскага раёну 9 ліпеня нарадзіла дзяўчынку на здымнай кватэры ў Гомлі. Немаўля знаходзілася з маці 4 дні. 15 ліпеня Жанчына прыйшла ў абласны клінічны шпіталь і пакінула дзіця з запіскай у прыбіральні.

Як знайшлі жанчыну?

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку правяралі жаночыя кансультацыі. У жанчын, якія нядаўна нарадзілі, правяралі немаўлят. На асаблівым кантролі былі семʼі, якія знаходзяцца ў матэрыяльна небясьпечным становішчы.

Жанчыну знайшлі ў Рагачоўскім раёне і даставілі ў Гомель.

Што ёй цяпер пагражае?

У паведамленьні МУС гаворыцца толькі, што цяпер «высьвятляюцца ўсе абставіны здарэньня».

У Беларусі створаная мапа бясплатных паслуг для цяжарных у крызіснай сытуацыі. У ёй пералічаныя ўсе адрасы, дзе цяжарныя жанчыны могуць атрымаць неабходную мэдыцынскую, псыхалягічную, сацыяльную і юрыдычную падтрымку.

У 2016 годзе пасьлячарговай навіны пра маці, якая выкінула сваю толькі народжаную дачку ў сьмецьцеправод, дзяржаўны тэлеканал АНТ паведаміў, што новае скліканьне Палаты прадстаўнікоў гатовае разгледзець ідэю «бэбі-боксаў»: месцаў, дзе жанчыны могуць ананімна пакінуць непажаданых нованароджаных дзяцей. Аднак дасюль няма ніякіх рэальных зрухаў у вырашэньні гэтага пытаньня, і пакуль бэбі-боксы ў Беларусі не дазволеныя.

Бэбі-боксы (іх яшчэ называюць «вокнамі жыцьця») ствараюцца каля мэдыцынскіх ці рэлігійных установаў у шмат якіх краінах Эўропы, у тым ліку ў суседніх зь Беларусьсю Польшчы, Латвіі, Украіне, Расеі (у апошняй асобныя дэпутаты прапануюць іх забараніць).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG