Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне школьнік памёр па дарозе ў шпіталь


Ілюстрацыйнае фота

У Буда-Кашалёўскім раёне 12 верасьня памёр 9-клясьнік, якога дырэктар школы павёз насустрач машыне хуткай дапамогі, піша Tut.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі ад Сьледчага камітэту, дзевяціклясьніку ў школе зрабілася кепска, ён страціў прытомнасьць. Яму выклікалі хуткую дапамогу. У школе вырашылі не чакаць хуткай, знайшлі транспарт, і дырэктар павёз дзевяціклясьніка насустрач лекарам, піша Tut.by са спасылкай на супрацоўніцу школы.

Для высьвятленьня дакладнай прычыны сьмерці прызначылі судова-мэдычную экспэртызу.

Аднаклясьнікі нябожчыка сказалі Onliner.by, што, па адной з вэрсій, падлетка ўдарылі на вялікай перамене, калі паміж некалькімі хлапцамі адбылася спрэчка.

«Яны ў прыбіральню пайшлі, а што ў іх там атрымалася, ня ведаю», — сказала супрацоўніца школы.

Сябры кажуць, што нябожчык быў добрым хлопцам. У сямʼі, акрамя яго, яшчэ 5 дзяцей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG