Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адам Міхнік у Вільні: Лукашэнку будуць памятаць як дыктатара, які ўтрымаў незалежнасьць


Aдaм Міхнік, польскі праваабаронца, былы дысыдэнт і цяпер галоўны рэдактар выданьня Gazeta Wyborcza
Aдaм Міхнік, польскі праваабаронца, былы дысыдэнт і цяпер галоўны рэдактар выданьня Gazeta Wyborcza

Галоўны рэдактар польскага выданьня Gazeta Wyborcza, праваабаронца і былы дысыдэнт Адам Міхнік наведаў Вільню ў межах цыклу мерапрыемстваў «Літва і рэгіён Усходняга суседзтва», якія праходзяць у Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы.

На пытаньне журналіста парталу delfi.lt пра ўражаньне ад паездкі ў Беларусь, Міхнік сказаў, што ў яго ў Беларусі не было ўражаньня, што гэта «дзяржава запалоханы людзей».

— Са мной размаўлялі нармальна, вельмі адкрыта. Без страху. Я быў ва ўнівэрсытэце, сустракаўся з моладзьдзю. У мяне было вельмі пазытыўнае ўражаньне, калі казаць пра грамадзтва. Склалася меркаваньне, што Лукашэнка — гэта такі дыктатар, які, аднак, утрымаў незалежнасьць Беларусі як дзяржавы. Так пра яго будуць успамінаць. Што гэта не крывавы дыктатар, накшталт як у Туркмэністане або Таджыкістане, або Узбэкістане. Гэта крыху іншае. Гэта не азіяцкая дыктатура. Вядома, мне гэта не падабаецца. Аднак у яго ёсьць адчуваньне, што яму бліжэй да Пуціна, чым да Сталіна.

Міхнік нагадаў, што Лукашэнка быў адзіным дэпутатам у беларускім парлямэнце, хто галасаваў супраць незалежнасьці Беларусі (Падчас прыняцьця Вярхоўным Саветам БССР рашэньня аб незалежнасьці краіны дэпутат Аляксандр Лукашэнка ўвогуле не галасаваў. — Рэд.)

— Гэта парадокс, але тым ня менш пазьней ён утрымаў. Не дэмакратычную, але незалежную. Але я не хацеў бы, аднак, лічыць, што пра яго можна гаварыць на той жа мове, што і пра дыктатуры накшталт камуністычнай. Тут сёе-тое іншае. У грамадзтве больш шырокі веер волі. Я бачыў у кнігарні разнастайныя кнігі. Чуў вельмі адкрытыя дыскусіі. Бізнэс бывае дастаткова незалежным. Гэта дазваляе адчуваць умераны аптымізм у адносінах да будучыні: нават Лукашэнка ня вечны. Нават Сталін ня быў вечным.

Адам Міхнік у сьнежні 2018 года наведаў Менск, дзе прыняў удзел у прэзэнтацыі дакумэнтальнага фільму «Міхнік: Будзь рэалістам, імкніся да немагчымага!» у межах фэстывалю WATCH DOCS Belarus.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG