Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі прэм'ер: Вайна ў сэктары Газы можа аказацца непазьбежнай


У сувязі з ростам напружанасьці ў сэктары Газы прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу заявіў, што Ізраіль, хутчэй за ўсё, ня будзе мець іншага выхаду, апрача як новай вайны ў рэгіёне.

Пра гэта ізраільскі прэм'ер заявіў у інтэрвію радыё Reseht Bet.​

Нэтаньягу папярэдзіў, што вайна — гэта самае апошні варыянт і што ён не зьбіраецца высылаць салдат у сэктар Газы, каб спыніць абстрэлы Ізраіля.

Гэта адбудзецца толькі тады, калі зьявяцца аптымальныя ўмовы да вядзеньня пасьпяховых вайсковых дзеяньняў.

Нэтаньягу абвінаваціў Хамас, што той ня ў стане кантраляваць такіх групаў, як Ісламскі Джыхад, які ажыцьцяўляе ракетныя абстрэлы Ізраілю.

— Хамас разумее, куды вядзе гэты шлях, але ён з гэтым не спраўляецца. Іншага выхаду, чым вайна, ня будзе, — сказаў прэм’ер.

Ён таксама дадаў, што перад тым, як распачаць вайсковую апэрацыю, Ізраіль можа зрабіць «некалькі мілітарных крокаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG