Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Менску выдзеляць 500 тысяч рублёў, каб школьныя абеды былі аднолькавыя

абноўлена

Абед у школьнай сталовай
Абед у школьнай сталовай

Зь бюджэту Менску да канца 2019 году выдзеляць дадатковыя 500 тысяч рублёў на харчаваньне школьнікаў-ільготнікаў. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на начальніцу Галоўнага ўпраўленьня гандлю і паслуг Менгарвыканкаму Ніну Емяльянаву.

Паводле Емяльянавай, цяпер на харчаваньне вучня-ільготніка выдзяляюць ад 1,96 да 2,44 рубля на дзень у залежнасьці ад узросту. Гэтую суму павялічаць на 30–37 капеек.

Аляксандар Лукашэнка 2 верасьня загадаў, каб усе школьнікі былі «ў роўных умовах» — атрымлівалі аднолькавыя сьняданкі і абеды.

Школьнае харчаваньне аплачваюць бацькі, а дзецям са шматдзетных семʼяў гэтыя выдаткі цалкам кампэнсуе дзяржава. Абмежаваньне ў коштах харчаваньня для вучняў са шматдзетных семʼяў прыводзіла да розьніцы ў рацыёне. Як правіла, школьнікам са шматдзетных семʼяў адводзілі асобныя месцы, іхнія абеды адрозьніваліся ад абедаў іншых вучняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG