Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускі суд прызнаў сьмерць падчас сэксу ў камандзіроўцы «няшчасным выпадкам на вытворчасьці»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд у Парыжы вырашыў, што француская кампанія нясе фінансавыя абавязаньні ў сувязі са сьмерцю супрацоўніка, у якога здарыўся інфаркт падчас сэксу з незнаёмкай у камандзіроўцы.

Як паведамляе Бі-бі-сі, суд пастанавіў, што сьмерць Хавіера Х — няшчасны выпадак на вытворчасьці, а ягоная сям’я мае права на кампэнсацыю.

Фірма сьцьвярджала, што мужчына не выконваў прафэсійных абавязкаў, калі ён пайшоў да жанчыны ў яе нумар у гатэлі. Але паводле францускага заканадаўства працадаўца нясе адказнасьць за любы няшчасны выпадак, які адбыўся падчас камандзіроўкі, пастанавілі судзьдзі.

Супрацоўнік у камандзіроўцы мае права на сацыяльную абарону «на працягу ўсяго часу паездкі» і незалежна ад абставін, гаворыцца ў рашэньні суду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG