Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы трэці ўдзельнік разбойнага нападу на жанчыну ў Гомлі


BMW, уладальніцу якой зьбілі мужчыны

У суботу каля 20.00 у здымнай кватэры аднаго з дамоў па вуліцы Максіма Багдановіча ў Менску супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Гомельшчыны пры сілавой падтрымцы байцоў менскага АМАПу затрыманы трэці ўдзельнік разбойнага нападу, якое адбылося 2 верасьня ў Гомелі, паведамляе афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава.


Што здарылася?

2 верасьня каля 20:40 у міліцыю Гомеля паступіла паведамленьне ад жыхароў дома па вуліцы Быхаўскай. Яны распавялі, што невядомыя зьбілі жанчыну, запіхалі яе ў белы BMW і ўцяклі.

На пошукі аўтамабіля былі арыентаваныя ўсе мабільныя і пешыя нарады. ДАІ спыніла аўтамабіль на трасе Чарнігаў-Гомель. Патрабаваньні спыніцца кіроўца іншамаркі праігнараваў.

Пазьней BMW знайшлі на вуліцы Севастопальскай. За рулём знайшлі зьбітую жанчыну-ўладальніцу, 1984 года нараджэньня. Пацярпелую шпіталізавалі. Аднак перад гэтым яна паведаміла апэратыўнікам прыкметы злачынцаў.

Міліцыянты з АМАПам затрымалі аднаго з тых, хто нападаў, 17-гадовага гамяльчаніна. Пазьней жанчына распавяла дадатковыя падрабязнасьці. Калі яна пад'ехала да дому, да яе падбеглі трое невядомых. Пачалі зьбіваць, потым закінулі ў машыну і вывезьлі ў лес, дзе запатрабавалі перадаць ім грошы.

У багажніку маладыя людзі знайшлі 5 тысяч даляраў і накіраваліся назад у Гомель. У дварах яны ўперліся ў тупік, кінулі пацярпелую ў машыне і зьбеглі. Жанчына самастойна села за руль і выехала з двароў, дзе і сустрэла супрацоўнікаў ДАІ.

Увечары 3 верасьня затрымалі другога падазраванага. Міліцыянты даведаліся, што ён купіў аўтамабіль і зьбіраўся выехаць з горада. Яго знайшлі. Калі малады чалавек убачыў службовы аўтамабіль міліцыі, то рэзка ўключыў заднюю перадачу і паспрабаваў схавацца, але быў затрыманы. У салоне знайшлі грошы.

Трэці ўдзельнік, беспрацоўны гамяльчанін, 2001 года нараджэньня, пасьля разбою хаваўся ў сваякоў у Расеі. Аднак неўзабаве прыехаў з маці ў Менск. Яны жылі на здымных кватэрах, якія мянялі пасутачна.

Падчас агляду часовага месца жыхарства канфіскаваныя долары ЗША. Ўночы 8-га верасьня падазраванага ў здзяйсненьні дзёрзкага злачынства арыштавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG