Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: Першы этап дамовы з Пуціным выкананы


Уладзімір Зяленскі ў Барыспалі

Пасьля сустрэчы вызваленых Расеяй украінскіх вязьняў Уладзімір Зяленскі выказаўся наконт спыненьня агню на Ўсходзе Ўкраіны.
7 верасьня адбыўся абмен вязьнямі паміж Украінай і Расеяй у фармаце 35 на 35. Уладзімір Зяленскі асабіста прыехаў у Барыспаль, каб сустрэць вызваленых, паведамляе ўкраінская служба Свабоды.

«Мне здаецца, што ўсе мы зрабілі першы крок... Я ўпэўнены, што мы ведаем, што рабіць далей... Мы будзем працягваць набліжацца да часу вяртаньня ўсіх нашых заняволеных і працягваць у Менску працэс разьмежаваньня войскаў у два этапы: Залаты, Пятроўскі — спачатку, а потым пашырацца па ўсёй тэрыторыі і ўжо спыняць агонь і спыняюць вайну », — сказаў Зяленскі.

Ён падкрэсьліў, што першы этап яго дамоўленасьці з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным выкананы.

«Я лічу, што першы этап выкананы. Я павінен пацьвердзіць, што я, прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зрабілі ўсё, што мы абяцалі, не зьмяніўшы дамоўленасьцяў», — сказаў Зяленскі.

7 верасьня Ўкраіна выдала Расеі 35 асобаў, якія былі абвінавачаныя ў злачынствах, у тым ліку ваенных. Расея наўзамен выдала 35 украінцаў, якія былі зьняволеныя ў Расеі па розных абвінавачваньнях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG