Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускіх школах будуць вучыцца абараняць сувэрэнітэт і вывучаць зброю


Ілюстратыўнае фота

Для вучняў VIII–IX клясаў беларускіх школаў увялі факультатыў «Школа юных абаронцаў Айчыны». Мэта — навучыць абараняць сувэрэнітэт Беларусі. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень.

Міністэрства адукацыі ўвяло для вучняў VIII–IX два новых факультатывы: «школа юных абаронцаў Айчыны» і «уводзіны ў спартова-пэдагагічныя прафэсіі». Адпаведная пастанова Мінадукацыі апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

На факультатыве «Школа юных абаронцаў Айчыны» будуць займацца «выхаваньнем у вучняў грамадзянскасьці і патрыятызму на аснове засваеньня ведаў па асновах ваеннай справы і азнаямленьня з сучасным станам беларускага войска».

Таксама будуць вывучаць правілы бясьпекі пры абыходжаньні са зброяй і засвойваць «першасныя навыкі валоданьня стралковай зброяй»
Адна з мэтаў факультатыву — «фарміраваньне сьмеласьці і рашучасьці, разуменьня асабістай адказнасьці за абарону радзімы».

Факультатыў разьлічаны на 70 гадзінаў, па 35 гадзінаў у VIII і столькі ж у IX клясе. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень.

Другі факультатыў — «уводзіны ў спартова-пэдагагічныя прафэсіі» разьлічаны на «сьвядомы выбар школьнікаў» гэтых прафэсій у будучыні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG