Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 410 год з пачатку аблогі Смаленску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 9 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Дата дня

9 верасьня 1609 году аддзелы Вялікага Княства Літоўскага на чале з Львом Сапегам пачалі аблогу Смаленску.

Таксама ў гэты дзень

1791 — амэрыканцы пачалі пабудову сталіцы назваўшы яе Вашынгтонам у гонар свайго першага прэзыдэнта, Джорджа Вашынгтона.

1942 — стварылі Беларускі штаб партызанскага руху. Спачатку ён знаходзіўся ў Расеі, а з 1944 году — у Беларусі.

1944 — часовы ўрад Польшчы падпісаў пагадненьне з урадам Савецкай Беларусі і Савецкай Украіны аб абмене насельніцтвам. У Савецкі Саюз пераехалі каля 38 тысяч этнічных беларусаў Беласточчыны з агульнага ліку, які тады ацэньваўся ў 150-160 тысяч.

2001 — у Беларусі адбыліся другія прэзыдэнцкія выбары. Пераможцам на іх абвясьцілі Аляксандра Лукашэнку. Апазыцыянэры Зянон Пазьняк і Міхаіл Чыгір ня трапілі ў бюлетэні, апанэнты Юры Захаранка і Віктар Ганчар зьніклі у 1999 годзе, адзіным кандыдатам ад апазыцыі стаў Уладзімер Ганчарык.

Аляксандар Лукашэнка, здымак 2001 году
Аляксандар Лукашэнка, здымак 2001 году

У гэты дзень нарадзіліся

1585 — Арман Жан дзю Плясі дэ Рышэльё, францускі дзяржаўны дзяяч, кардынал.

1728 — Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, астраном, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі, сябра-карэспандэнт Лёнданскай і Францускай акадэміі навук.

1894 — Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

У памяці

1917 — Ігнат Буйніцкі, беларускі актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч, стваральнік нацыянальнага прафэсійнага тэатру.

1976 — Мао Цзэдун, камуністычны дыктатар Кітаю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG