Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ісьляндыі намесьніка Трампа віталі вясёлкавымі сьцягамі. ФОТА


Гудні Ёхансан і Майк Пэнс
Гудні Ёхансан і Майк Пэнс

Напярэдадні прыезду ў Ісьляндыю віцэ-прэзыдэнта ЗША Майка Пэнса ў сталіцы краіны Рэйк’явіку зьявіліся шэрагі вясёлкавых сьцягоў ЛГБТ-супольнасьці, а на руках палітыкаў — «бранзалеткі гонару».​

Шмат якія ўстановы і кампаніі зьмянілі сьцягі перад сваімі сядзібамі на вясёлкавыя. Цэлы шэраг такіх сьцягоў вывесілі каля будынку IT-кампаніі Advania, насупраць рэзыдэнцыі, у якой затрымаўся Пэнс.

Прэзыдэнцкая пара Ісьляндыі Гудні Ёхансан і яго жонка Эліза Рыд апранула на рукі «бранзалеткі гонару ЛГБТ». Раней такую бранзалетку Гудні Ёхансан апранаў падчас сустрэчы з Уладзімерам Пуціным. Тое самае зрабілі многія прадстаўнікі ўраду.

Апрача таго, першая лэдзі апранула на сустрэчы белы касьцюм, што камэнтатары ўспрынялі як сымбаль — белы колер фэміністак. У падобныя касьцюмы апраналіся крытыкі Дональда Трампа, якія сьцьвярджалі, што ён не паважае жанчын. Перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў ЗША так апраналася саперніца Дональда Трампа Гілары Клінтан.

Віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс вядомы вялікай рэлігійнасьцю і вельмі кансэрватыўнымі поглядамі. Калі ён быў губэрнатарам Індыяны, то галасаваў супраць закону, які забараняў дыскрымінацыю па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі і быў супраць службы прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці ў амэрыканскім войску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG