Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Робэрт Мугабэ, які кіраваў Зымбабвэ 37 гадоў

абноўлена

Робэрт Мугабэ, 2017 год
Робэрт Мугабэ, 2017 год

Памёр былы прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ. Яму было 95 гадоў. Ён памёр пасьля хваробы, паведаміла ВВС ягоная сям’я.

Інфармацыю пра сьмерць Мугабэ пацьвердзіў і цяперашні прэзыдэнт Зымбабвэ, паведамляе CNN.

Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні прэзыдэнту Зымбабвэ Эмэрсану Мнангагве, піша БелТА.

Хто такі Мугабэ?

Да 2017 году Робэрт Мугабэ быў адзіным кіраўніком, якога краіна ведала ад моманту здабыцьця незалежнасьці ў 1980 годзе. У 1980–1997 гг. ён займаў пасаду прэм’ер-міністра Зымбабвэ, а ў 1987-м Мугабэ скасаваў пасаду прэм’ер-міністра, а сябе абвясьціў прэзыдэнтам.

У 21 лістапада 2017 году ён сышоў у выніку вайсковага перавароту. Кіроўная ў Зымбабвэ партыя ЗАНУ-ПФ давала Робэрту Мугабэ час, каб ён добраахвотна пакінуў пасаду прэзыдэнта, потым парлямэнт усё ж распачаў працэдуру імпічмэнту. У абмен на згоду добраахвотна пакінуць пасаду прэзыдэнта Мугабэ гарантавалі імунітэт ад судовага перасьледу.

The Guardian са спасылкай на сябра кіроўнай партыі Зымбабвэ пісала, што ў абмен на згоду пакінуць пасаду прэзыдэнта Мугабэ мае атрымаць у якасьці кампэнсацыі ня менш за 10 мільёнаў даляраў і да канца жыцьця будзе мець прэзыдэнцкі заробак у памеры 150 тысяч даляраў. Жонцы Мугабэ будуць пажыцьцёва выплочваць штомесяц палову гэтай сумы.

У апошнія гады свайго прэзыдэнцтва Мугабэ меў ганаровы тытул найстарэйшага кіраўніка дзяржавы ў сьвеце (Мугабэ нарадзіўся ў 1924 годзе).

Пасьля яго прэзыдэнтам Зымбабвэ быў выбраны Эмэрсан Мнангагва, які на працягу дзесяцігодзьдзяў быў верным саюзьнікам Мугабэ і адказваў за ўнутраную бясьпеку ў сярэдзіне 1980-х гадоў, калі праваабаронцы сьцьвярджалі, што ў Зымбабвэ ў выніку рэпрэсіяў загінулі 20 тысяч жыхароў. Аднак у 2017 годзе Мугабэ звольніў Мнангагву з пасады віцэ-прэзыдэнта, каб адкрыць шлях сваёй жонцы Грэйс у пераемніцы.

Мнангагва ўцёк з краіны, баючыся за сваю бясьпеку, а вайскоўцы пачалі пераварот, чым сур’ёзна пахіснулі аўтарытэт Мугабэ. Ён вымушана пайшоў у адстаўку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG