Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня Чырвонага Крыжа ў Беларусі


Чырвоны Крыж ратуе менчукоў ад сьпёкі, жнівень 2017
Чырвоны Крыж ратуе менчукоў ад сьпёкі, жнівень 2017

Дата дня

6 верасьня 1921 году было заснавана таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі.

Таксама ў гэты дзень

1492 ― Хрыстафор Калюмб пачаў з Канарскіх астравоў сваю першую экспэдыцыю.

1790 ― Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць зямель Рэчы Паспалітай.

1933 ― абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласаве. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «капцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслава Тарашкевіча з горадзенскай вязьніцы перадаюць у СССР.

1941 ― нацысцкія ўлады запатрабавалі ад усіх нямецкіх габрэяў, старэйшых за 6 гадоў, насіць на грудзёх шасьціканцовую зорку Давыда.

1952 ― у Жэнэве падпісаная Ўсясьветная канвэнцыя аб аўтарскім праве.

1954 — у Менску адкрыты Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі (з 1992 г. — Беларускі аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт).

1991 — на паседжаньні Дзяржаўнага савету СССР пад старшынствам Гарбачова прызнаецца незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі.

1991 ― Чачэнія абвясьціла незалежнасьць.

1997 ― у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм «Маладога Фронту».

2000 ― у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку пачаўся найвялікшы ў гісторыі саміт з удзелам 150 кіраўнікоў дзяржаваў і іншых высокіх асобаў. Актывісты беларускай дыяспары пікетавалі штаб-кватэру ААН зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і лёзунгамі супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У гэты дзень нарадзіліся

1751 — беларускі і габрэйскі філёзаф Салямон Майман.

1792 ― Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар.

1903 ― Мікола Дварэцкі, беларускі дзяяч хрысьціянскай дэмакратыі, паэт.

1907 — беларускі актор і рэжысэр Леанід Рахленка.

У памяці

1656 ― Піліп Абуховіч, вайсковы і дзяржаўны дзяяч ВКЛ, мэмуарыст.

1907 ― Сюлі-Прудом, францускі паэт, першы Нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры.

1921 ― Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры.

1954 ― Уладзімер Марзон, беларускі хірург.

1998 ― Акіра Курасава, японскі рэжысэр.

2007 ― Лючана Павароці, італьянскі сьпявак-тэнар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG