Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз вакно другога паверху. Як мазырскі вазочнік выбіраецца на вуліцу. ВІДЭА


Жыхар Мазыра, інвалід-вазочнік Віталь Кавалёў ваяваў зь мясцовымі ўладамі за пад’ёмнік у сваім пад’езьдзе. Калі зразумеў, што ніхто яму не дапаможа, змайстраваў прыстасаваньне, каб выбірацца на вуліцу праз вакно другога паверху.

Трапіць праз вакно на вуліцу яму дапамагае знаёмая жанчына, якая ўмее кіраваць прыстасаваньнем. Іншым людзям Віталь свой агрэгат не давярае. Аднак знаёмая можа наведваць Віталя толькі раз на тыдзень. Таму толькі ўвечары ў панядзелак ён можа трапіць на вуліцу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG