Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграму інтэграцыі кіраўнікі Беларусі і Расеі падпішуць у сьнежні

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, здымак 15 лютага

Праграму дзеяньняў па інтэграцыі і шэраг пагадненьняў кіраўнікі Беларусі і Расеі падпішуць у сьнежні. Пра гэта заявіў міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты, піша БелТА.

«Прэзыдэнты павінны падпісаць праграму і пакет дарожных картаў, а таксама шэраг пагадненьняў, якія вырашаюць адчувальныя для нас пытаньні. У першую чаргу наконт газу. Гэта будзе прэзыдэнцкі пакет», — сказаў Круты.

Паводле Крутога, дакумэнты падпішуць 8 сьнежня ці напярэдадні. Раней Лукашэнка прапаноўваў Пуціну зьняць пытаньне інтэграцыі да 8 сьнежня 2019 году, у дзень 20-годзьдзя падпісаньня Дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы.

Дамову аб стварэньні Саюзнай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка падпісаў 8 сьнежня 1999 году з тагачасным прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным.

Менавіта на гэтую дамову спасылаецца кіраўніцтва Расеі, кажучы пра далейшую інтэграцыю зь Беларусьсю.

Аляксандар Лукашэнка і Барыс Ельцын, здымак 1997 году
Аляксандар Лукашэнка і Барыс Ельцын, здымак 1997 году

Абнаўляецца

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG