Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне за расісцкія выказваньні дэпутата ўпершыню ў гісторыі пазбавілі мандата


Мілан Мазурэк (на пярэднім плане) прымае ўдзел у шэсьці партыі LSNS
Мілан Мазурэк (на пярэднім плане) прымае ўдзел у шэсьці партыі LSNS

Вярхоўны суд Славаччыны ў аўторак, 3 верасьня, афіцыйна пазбавіў мандата дэпутата парлямэнта Мілана Мазурэка, чальца праварадыкальнай палітычнай партыі «Народная партыя — Наша Славаччына» (LSNS).

Прычынай пазбаўленьня мандата сталі расісцкія выказваньні дэпутата, і гэта першы падобны выпадак у гісторыі краіны. Суд таксама абавязаў Мазурэка заплаціць штраф у 10 тысяч эўра за абразу ўсіх прадстаўнікоў ромаў (цыганоў).

У 2016 годзе Мазурэк заявіў у адной з радыёперадач пра «цыганскі тэрор супраць прыстойных людзей» і назваў славацкіх ромаў «паразітамі» якія «нічога ня робяць для нашага народа і нічога ня ўносяць у наш дзяржаўны бюджэт або нашу культуру». За гэта выказваньне на Мазурэка падалі ў суд.

У 2018 годзе суд ужо асудзіў дэпутата да штрафу ў 5 тысяч эўра, але той абскардзіў прысуд і зрабіў гэта яшчэ некалькі разоў запар у розных інстанцыях, дайшоўшы ў выніку да Вярхоўнага суда. А той вырашыў, што Мазурэк павінен заплаціць штраф, павялічыўшы памер штрафа ўдвая і пазбавіў яго мандата за тое, што ён стаў фігурантам крымінальнай справы.

Мазурэк неаднаразова рабіў расісцкія і антысэміцкія заявы: на сваёй старонцы ў фэйсбуку ён у прыватнасьці адкрыта адмаўляў Галакост і прапагандаваў нацыянал-сацыялізм.

У 2016 годзе партыя Мазурэка набрала больш за 8% галасоў выбаршчыкаў, а у 2019 годзе партыя атрымала два дэпутацкіх месцы на выбарах у Эўрапарлямэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG